Прынялі ўдзел у ім 9 калектываў устаноў культуры: міні-тэатр “Карусель” Зубкаўскага СДК, удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці Тучанскага СДК, Таццяна Есіс прадстаўляла Кухчыцкі сельскі дом культуры, калектыў тэатральных мініяцюр “Паўлінка” з Нагорнаўскага сельскага клуба-бібліятэкі, тэатр эстрадных мініяцюр “Жартаўніца” Лазавіцкага СДК, удзельнікі аматарскай мастацкай творчасці Грыцэвіцкага дома культуры, тэатральны калектыў “Смяяцца не грэх” Морацкага СДК, тэатральны калектыў “Фартовая 10-ка” з Сіняўскага сельскага дома культуры, і калектыў эстрадных мініяцюр “Прищепки” Шчэпіцкага сельскага дома культуры.
Конкурсная праграма ўключала некалькі этапаў, на якіх вызначаліся пераможцы. Сярод іх – “Лялька-вяснянка”, і ў яе стварыэнні прызнаны былі лепшымі Кухчыцкая і Тучанская ўстановы культуры; самую лепшую фота-зону “Гумар у кадры” зрабіў калектыў Морацкага СДК, а Кухчыцкі – атрымаў “прыз глядацкіх сімпатый”.
Наступныя намінацыі і пераможцы ў іх размеркаваліся такім чынам. Дыпломамі за: “лепшы гумарыстычна-сатырычны сюжэт праграмы” адназначаны міні-тэатр “Карусель” Зубкаўскага СДК, “самы яскравы вобраз” – Таццяна Есіс з Кухчыцкага СДК, “самы крэатыўны прывітальны выхад” атрымаўся ў “Фартовай 10-кі” з Сіняўскага сельскага дома культуры, “самае высокае выканаўчае майстэрства прадэманстравалі” “Прищепки” са Шчэпіцкага СДК.
Дыпломам III ступені адзначана выступленне калектыва тэатральных мініяцюр “Паўлінка” Нагорнаўскага сельскага клуба-бібліятэкі; Дыплом II ступені забраў тэатральны калектыў “Смяяцца не грэх” Морацкага СДК, пераможцам (з уручэннем Дыплома I ступені) прызнаны ўдзельнікі аматарскай мастацкай творчасці Грыцэвіцкага дома культуры. Заслужана атрымалі Гран-Пры XII раённага фестывалю народнай гульні і гумару «Клецкая рагатуха-2024» удзельнікі тэатра эстрадных мініяцюр “Жартаўніца” Лазавіцкага СДК.
Як зазначыла старшыня журы Ала Мялюк, намеснік старшыні райвыканкама па ідэалагічнай рабоце і сацыяльнай сферы, “свята атрымалася цудоўнае, бо менавіта гумар дапамагае нам у жыцці перадольваць многія складанасці”.
Валянціна СЯНКЕВІЧ.
Фота аўтара.
Отправить комментарий